


Алег ГРУШЭЦКI. Камплект з 3 кніг. «РЫЦАР ЯНКА І КАРАЛЕЎНА МІЛАНА».
Кніга першая «ТАЯМНІЧАЕ КАРАЛЕЎСТВА»
Кніга другая «КАРАЛЕЎСТВУ ПАТРЭБНЫ ГЕРОІ»
Кніга трэцяя «АГОНЬ І ЛЁД»
Кніга першая «ТАЯМНІЧАЕ КАРАЛЕЎСТВА»
Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце... Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў. Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
Кніга другая «КАРАЛЕЎСТВУ ПАТРЭБНЫ ГЕРОІ»
Таямнічае каралеўства Сварга ізноў у небяспецы – яго захапіў яшчэ больш магутны вядзьмак, якім рухае помста. Юныя героі Янка ды Мілана выпраўляюцца ў падарожжа на дапамогу сваім сябрам. Дзецям наканавана павесці за сабой мужных ваяроў, вызваліць караля Мацея, змагаючыся супраць злых чараў і ненавісных ваўкалакаў, а таксама ўпершыню сустрэцца са светлым пачуццём кахання. Ці дадуць яны рады новым выпрабаванням – залежыць толькі ад іх саміх!
Кніга трэцяя «АГОНЬ І ЛЁД»
Янка і Мілана прыязджаюць на зімовыя вакацыі ў дзедаву вёску. Снежныя забавы, калядаванне да глыбокай ночы… Але найбольш клічуць да сябе прыгоды, таямнічае каралеўства Сварга. Ды толькі гэтым разам неспакойна ў іх сяброў, каралевічаў Рэглы і Сэнмура, чые землі прагне захапіць і замарозіць магутная вядзьмарка Маразанна. Ёй падуладная стыхія ветру і верна служаць чараўнік Падвей і паветрыкі. Каб даць рады гэтай зграі, Янку з Міланай належыць адгадаць шмат загадак, адшукаць таемны пакой і магічны кій, выявіць незвычайную кемлівасць і аб’яднаць тры каралеўствы. Дапамогуць ім у барацьбе Цмок, браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб і нават загадкавыя феі, што, па паданнях, жывуць высока ў гарах. Юных герояў чакаюць новыя знаёмствы, неверагодныя прыгоды і слаўныя бітвы.